Сёння свой дзень нараджэння мог бы адзначаць беларускі Герой Алесь Чаркашын, які аддаў сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Алесь Чаркашын нарадзіўся 27 верасня 1982 года ў Берасці. На пачатку 2000-х быў сябрам патрыятычнай арганізацыі «Край», працаваў у моладзевай арганізацыі «Зубр». У 2014 годзе ўступіў добраахвотнікам у шэрагі Дабраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь». Са студзеня 2015 года ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Браў удзел у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, што ў раёне горада Марыупаль. Цяжка паранены ў баі з прарасейскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года каля вёскі Белая Каменка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. Памёр у шпіталі. Пахаваны ў Камяніцы-Жыровіцкай Берасцейскага раёна Беларусі. «Нацыянальны герой Украіны» (пасмяротна). Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць! Слава Герою!