😢20 тысяч медзведзікаў у Нью-Ёрку — у памяць пра ўкраінскіх дзяцей У Hunter’s Point South Park усталявалі 20 тысяч медзведзікаў у знак дзяцей, якіх Расія незаконна вывезла з акупаваных тэрыторый Украіны. Кожная цацка сімвалізуе асобнае дзіця, разлучанае з роднымі. Паводле Міжнароднай кааліцыі за вяртанне ўкраінскіх дзяцей, ужо ўдалося вярнуць больш за 2100 дзяцей. Тысячы дзяцей па-ранейшаму застаюцца разлучанымі са сваімі сем’ямі, а іх вяртанне застаецца важнай тэмай міжнароднай дыпламатыі.