Лукашэнка пахваліў санкцыйнае прадпрыемства, якое працуе з ВПК Расіі Лукашэнка назваў «Алевкурп» магутным навукова-вытворчым цэнтрам і пахваліў яго распрацоўкі для беларускай СПА. Пры гэтым прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі Канады, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі. У верасні «Алевкурп» заключыў кантракт з расійскім прадпрыемствам «Абарончыя сістэмы» на пастаўку радыёэлектронных блокаў. Канчатковым атрымальнікам прадукцыі названа расійскае НВА «Маскоўскі радыётэхнічны завод». Такім чынам, за словамі Лукашэнкі пра «мір і дабро» стаіць прадпрыемства, якое працягвае супрацоўнічаць з расійскім абаронным сектарам.