🎃 Пад Брэстам вырас 240-кілаграмовы гарбуз-волат. Незвычайны ўраджай сабраў фермер з вёскі Малыя Сухарэвічы Брэсцкага раёна. На ягоным участку вырас гіганцкі гарбуз вагой каля 240 кілаграмаў — і плод працягвае павялічвацца. Гаспадар расказвае, што вырошчваў гарбуз паводле арганічнай тэхналогіі. Для падкормкі выкарыстоўваў калій, кальцый і фосфар. Цяпер вынесці такога волата з агарода будзе няпроста: без некалькіх памочнікаў і спецыяльнай тэхнікі дакладна не абысціся. А колькі кашы, пірагоў і іншых страў можна прыгатаваць з аднаго такога гарбуза — застаецца толькі падлічыць.