👍 Украіна ўпершыню ўдарыла па Маскве балістычнай ракетай «Пелікан» Падчас атакі на Маскву Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету FP-7 «Пелікан». Ракета распрацоўвалася кампаніяй Fire Point на аснове тэхналогій сямейства С-300, заявіў Зяленскі. Раней паведамлялася, што FP-7 перайшла да этапу вайсковых выпрабаванняў і магла быць выкарыстана ў баявых умовах.