У Мінску учора часова закрылі станцыю метро «Плошча Леніна» праз бесгаспадарны прадмет, падобны да павэрбанка. Цягнікі праязджалі станцыю без прыпынку. Для бяспекі пасажыраў над падазроным прадметам усталявалі ахоўны купал. На месцы працаваоі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС, следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Зараз праваахоўнікі высвятляюць, хто і навошта пакінуў прадмет на станцыі.