Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0

У ЗША абвінавацілі пяць чалавек, звязаных з расейскай разведкай Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла абвінавачанні пяці людзям, якіх амерыканскае следства звязвае з расейскай разведкай і падрыхтоўкай забойстваў і дыверсій. Паводле абвінавачання, сетка дзейнічала з 2024 года і вербавала выканаўцаў для нападаў у ЗША і Еўропе. Следства сцвярджае, што гэтым летам быў падрыхтаваны план забойства расейскага апазіцыянера ў Вашынгтоне, за які прапаноўвалі $40 тысяч. Таксама разглядалася забойства іншага расейскага апазіцыянера ў Літве. Сярод абвінавачаных — былы палкоўнік расейскіх спецслужбаў Юрый Храмееў і яго сын Кірыл, якога называюць афіцэрам ФСБ. Амерыканскія ўлады таксама звязваюць групу з падрыхтоўкай дыверсій у Празе і Літве.

Views over time

01K2K16 Sep 12:0213 Nov 15:432.1K16 Sep 12:02: 0 views13 Nov 15:43: 2,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 12:020
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.