На акупаванай частцы Херсоншчыны для ўладкавання вайсковага храма прывезлі абразы з Беларусі. Расійская манахіня Яўгенія Цывцыявадзе неаднаразова згадвала дапамогу «беларусаў» і «суседняй краіны». Паводле яе, буйныя абразы перадалі ў дар для храма-капліцы. Манахіня актыўна супрацоўнічае са Свята-Елісавецінскім манастыром у Мінску. Раней менавіта адтуль дапамога пастаўлялася расійскім вайскоўцам.