💰 У Польшчы расследуюць махінацыі з мільёнамі злотых Belsat Варшаўская пракуратура выставіла абвінавачанні двум мужчынам, якіх падазраюць у махінацыях з аплатай ІТ-паслуг для Belsat. Следства сцвярджае, што Кшыштаф М. выставіў 385 фальшывых рахункаў амаль на 4,5 млн злотых, а Шымон П. — 295 рахункаў прыкладна на 4,2 млн. Агульная шкода ў двух расследаваннях, паводле пракуратуры, перавышае 7 млн злотых. Абодва падазраваныя віны не прызналі; ім прызначылі заклады, паліцэйскі нагляд і забарону выезду з Польшчы. Расследаванне пачалося пасля заявы ліквідатара TVP, пададзенай у ліпені 2024 года.