Беларуская спадчына вярнулася ў Вільню У Вільні ўрачыста адкрылася экспазіцыя Беларускага музея Юрыя Попкі, заснаванага яшчэ ў 1982 годзе ў нямецкім Лаймене. Гады захоўвання ў складскіх памяшканнях не далі гэтай унікальнай калекцыі знікнуць — цяпер яна зноў адкрытая для людзей. У сакавіку рэшту музейных прадметаў па ініцыятыве RAZAM e.V. перавезлі ў Музей Луцкевіча ў Вільні. І гэта не проста музейныя экспанаты — гэта частка гісторыі беларускай эміграцыі, якую важна захаваць і перадаць наступным пакаленням.