Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from ВЦ «Сустрэча»

Гэтай зімой у Кіеве з’явіцца яшчэ адно беларускае месца. І нам патрэбная ваша дапамога Летась наш https://t.me/sustrecha_hub/570?single Пункт Нязламнасці быў намётам, які мы сабралі літаральна за некалькі дзён. Праз яго за зіму прайшлі тысячы людзей. Сёлета робім па-іншаму! 🏠 Мы ўжо знайшлі памяшканне і ўзгаднілі яго з гарадской адміністрацыяй. Цяпер рыхтуем там стацыянарны Пункт Нязламнасці — больш бяспечны, цёплы і разлічаны на большую колькасць людзей. А наш мабільны пункт застанецца напагатове, каб пры неабходнасці выехаць туды, дзе дапамога патрэбная найбольш. Зараз самы важны этап — усё падрыхтаваць. Мы збіраем запасы вады, прадуктаў, цёплых рэчаў і неабходнае абсталяванне. ❗️ І тут нам вельмі патрэбныя дадатковыя рукі і дапамога. Можна далучыцца рэчамі, прадуктамі, абсталяваннем, данатам або дапамагчы нам усё гэта зрабіць. Не будзем чакаць першых маразоў і адключэнняў. Рыхтуемся ўжо зараз!

Views over time

01K2K3K12 Sep 10:4613 Nov 15:432.4K12 Sep 10:46: 0 views13 Nov 15:43: 2,410 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Sep 2026, 10:460
13 Nov 2026, 15:432.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.