Беларуса асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку тэракту ў Расіі. Грамадзянін Беларусі Матвей Кітоў атрымаў 25 гадоў калоніі за падрыхтоўку выбуху ў Новороссийску нібыта па заданні СБУ. Паводле расійскага суда, у снежні 2024 года ён пачаў перапіску з чалавекам, які назваўся супрацоўнікам СБУ, і пагадзіўся на супрацоўніцтва. 26 лютага 2025 года Кітоў атрымаў заданне падарваць пункт адбору на ваенную службу і, як сцвярджаецца, атрымаў $805 за выкананне. Ужо на наступны дзень яго затрымалі пасля таго, як ён перанёс кампаненты самаробнай выбухоўкі ў іншы тайнік. У расійскіх турмах застаюцца не менш за 9 грамадзян Беларусі, абвінавачаных у дыверсіях праз супраціў вайне супраць Украіны. Таксама няма звестак пра двух беларускіх вайскоўцаў — палонных байцоў палка Каліноўскага — ужо больш за чатыры гады.