Кіраўнік ГУР Украіны: разглядаем магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі Пра гэта ў інтэрв’ю газеце The Times заявіў кіраўнік ваеннай разведкі Украіны (ГУР), генерал-лейтэнант Алег Івашчанка. Кіраўнік ГУР Украіны заявіў, што Расія выкарыстоўвае ў Беларусі рэтранслятары ўздоўж украінскай мяжы для перадачы відэасігналу. Украінская разведка зафіксавала шэсць такіх прылад на тэрыторыі Беларусі. Паводле Івашчанкі, частка рэтранслятараў пасля перапынку зноў пачала працаваць. Кіеў лічыць, што гэтая інфраструктура можа дапамагаць расійскім войскам кіраваць беспілотнікамі. Таму Украіна зноў разглядае магчымасць удараў па аб'ектах на беларускай тэрыторыі. Івашчанка падкрэсліў, што Украіна мае дастатковыя магчымасці, каб змагацца з гэтай пагрозай.