Пекін прыпыніў перамовы з Расіяй па праекце газаправода «Сіла Сібіры — 2», паведамляе South China Morning Post. Кітай пакуль не спяшаецца браць на сябе новыя абавязацельствы ў энергетычным супрацоўніцтве з Масквой. Для Расіі гэта азначае дадатковую нявызначанасць з галоўным праектам перанакіравання газу на кітайскі рынак. Пасля страты значнай часткі еўрапейскага рынку Масква ўсё больш залежыць ад Кітая як пакупніка газу. Пекін, у сваю чаргу, дэманструе, што не мае намеру пагаджацца на расійскія ўмовы любой цаной.