«Сустрэча» заўсёды там, дзе патрэбная дапамога! Сёння раніцай расейскі «Шахед» трапіў у жылы шматпавярховік на вуліцы Урлівська ў Дарніцкім раёне Кіева. Выбух адбыўся на вышыні 11-12 паверхаў. Разбураныя сцены, выбітыя вокны, пажар. Ратавальнікі эвакуявалі людзей з пашкоджанага дома. Ёсць параненыя. Пакуль ратавальнікі працуюць, а людзі спрабуюць зразумець, што рабіць далей, мы робім тое, што можам. Каманда ВЦ «Сустрэча» ў ліку першых прыехала на месца. Мы прывезлі ваду, гарачую ежу і гарбату. Раздаем, дапамагаем тым, каму трэба, аказваем першую медычную дапамогу, і застаемся на месцы. Пасля такіх удараў людзям неабходныя менавіта такія простыя рэчы і магчымасць звярнуцца да тых, хто побач. Мы не можам спыніць ракеты і дроны. Але можам прыехаць і прывезці тое, што патрэбна. Можам дапамагчы тым, хто зараз побач з намі. І мы робім гэта. Мы дапаможам столькі, колькі зможам. Далучайцеся і вы! Асабіста, альбо ахвяруйце на наш збор: https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine