⚠️Літва можа цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь Літва разглядае поўнае спынення аўтобусных перавозак паміж Літвой і Беларуссю—па прыкладзе Латвіі. Цяпер курсіруюць 29 рэйсаў, якімі штодня карыстаюцца каля 3000 пасажыраў. Дэпутаты Сейма лічаць, што гэта дапаможа ўзмацніць бяспеку і ўстойлівасць рэгіёна.Эканамічныя наступствы ацэньваюць як прымальныя,спасылаючыся на папярэдняе закрыццё мяжы. Але тут узнікае важнае пытанне: каго насамрэч караюць такімі абмежаваннямі?Звычайных беларусаў—тых, хто едзе да родных, на лячэнне,вучобу,працу або проста спрабуе захаваць сувязь з Еўропай.Абмяжоўваць трэба не народ.Калі ёсць пагроза бяспецы, санкцыі і абмежаванні павінны быць максімальна накіраваныя супраць рэжыму Лукашэнкі і Путіна,яго чыноўнікаў,сваякоў,сілавікоў і тых, хто непасрэдна служыць рэжыму і дапамагае яму захоўваць рэпрэсіўную сістэму. Інакш атрымліваецца парадаксальная сітуацыя: людзі, якія не маюць ніякага ўплыву на палітыку рэжыму, становяцца тымі, хто плаціць за яго дзеянні найбольшую цану.