Перад візітам у Беларусь Джон Коул сустрэўся з Алесем Бяляцкім. 8 верасня ў Вашынгтоне спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Бяляцкі назваў сустрэчу «цёплай», але падрабязнасці размовы не раскрываюцца. На волю ён выйшаў у снежні 2025 года ў выніку перамоваў паміж ЗША і беларускім рэжымам.