У Расіі рыхтуюць сістэму да новай мабілізацыі? У 2026 годзе расійскія ваенкаматы масава выдаюць мужчынам «мабілізацыйныя прадпісанні». Паводле юрыстаў, іх маглі атрымаць ужо сотні тысяч расіян. Колькасць пошукавых запытаў пра прадпісанні вырасла больш чым на 800% — да 65 тысяч у жніўні. Сам выклік у ваенкамат яшчэ не азначае мабілізацыю. Але ў выпадку яе аб’яўлення ўлады змогуць значна хутчэй сабраць неабходную колькасць людзей.Фактычна Расія рыхтуе ваенную сістэму да любога рашэння Пуціна.