Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Сардэчна дзякуем Дзяржаўнай службе Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (ДЭСС) і Грамадскаму саюзу «Рада нацыянальных супольнасцяў Украіны 2025» за цёплыя віншаванні з нагоды 512-й гадавіны перамогі пад Оршай і другой гадавіны дзейнасці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Для нас вельмі важная такая падтрымка і высокая ацэнка дзейнасці беларускай супольнасці ва Украіне. Асабліва каштоўна, што разам з украінскім народам і прадстаўнікамі іншых нацыянальных супольнасцяў мы захоўваем памяць пра нашу агульную гісторыю, адстойваем свабоду і будуем будучыню на прынцыпах узаемнай павагі і салідарнасці. Бітва пад Оршай застаецца сімвалам мужнасці, еднасці і супольнай барацьбы супраць імперскай агрэсіі. А Дом Вольнай Беларусі ўжо два гады з’яўляецца прасторай, якая аб’ядноўвае беларусаў ва Украіне, дапамагае захоўваць нашу культуру, мову і нацыянальную ідэнтычнасць. Дзякуем усім сябрам, партнёрам і аднадумцам, якія былі і застаюцца разам з намі. У адзінстве наша сіла! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Views over time

01K2K3K9 Sep 06:2513 Nov 15:432.4K9 Sep 06:25: 0 views13 Nov 15:43: 2,390 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 06:250
13 Nov 2026, 15:432.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.