Беларусь не павінна быць часткай чужой вайны Краіна, якая сапраўды імкнецца да міру, шукае перамоваў і кампрамісаў. Расія ж працягвае рухацца шляхам эскалацыі і робіць мірныя дамоўленасці ўсё больш складанымі. Беларусь таксама плаціць высокую цану за ўдзел у чужым супрацьстаянні. Вайна азначае страты для: эканомікі, адукацыі і будучыні краіны. Беларусам патрэбныя бяспека, стабільнасць і магчымасць развіваць сваю дзяржаву.Сапраўдны інтарэс беларускага народа — мір, а не вайна дзеля геапалітычных амбіцый Крамля. Беларусь павінна мець уласны шлях — свой шлях міру і развіцця.