У Бранскай вобласці РФ, недалёка ад Гомельшчыны, украінскія сілы знішчылі некалькі ваенных аб’ектаў. У Злынцы каля трасы Гомель — Бранск быў знішчаны рэтранслятар MESH-сетак. Паводле ВСУ, ён мог выкарыстоўвацца для каардынацыі палётаў беспілотнікаў уздоўж беларускай мяжы. Раней паведамлялася, што падобныя MESH-сеткі выкарыстоўваліся для каардынацыі «Шахедаў» на вялікіх адлегласцях. Падрабязнасці ўдару пакуль не раскрываюцца.