‼️ Польскія вайскоўцы правяраюць магчымае парушэнне паветранай прасторы Польскія ўзброеныя сілы паведамілі пра невядомы аб’ект, які набліжаўся з боку Беларусі. Ёсць падазрэнне, што ён мог парушыць паветраную прастору Польшчы. На месца накіравалі ваенны верталёт. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы праводзіць праверку і высвятляе абставіны.