Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

🪖 Беларусь рыхтуецца да вялікага крызісу? У Беларусі прыкметна ўзрасла актыўнасць тэрытарыяльных войскаў. З канца сакавіка МА паведаміла як мінімум пра 11 адпаведных мерапрыемстваў. Ваенны і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук лічыць, што ўлады фактычна тэстуюць усю сістэму бяспекі краіны. Кабанчук: Усё гэта сведчыць пра тое, што яны праводзяць тэставанне ўсёй сістэмы: мілітарнай, унутранай бяспекі і ўстойлівасці.Разам з рэгулярным войскам усё часцей задзейнічаюцца тэрытарыяльныя войскі, запаснікі, народнае апалчэнне, міліцыя і КДБ. У 2026 годзе ў Гарадзенскай вобласці ўпершыню пры незалежнай Беларусі правялі поўную мабілізацыю вайсковай часткі па ўзоры ваеннага часу. Гэта падрыхтоўка да нейкага буйнога крызісу, які набліжаецца да Беларусі. Гэта сведчыць пра новую эскалацыю з боку Расіі і адзначае ператварэнне Беларусі ў расійскі вайсковы плацдарм. Беларусь Пуцін разглядае як плацдарм праецыравання сілы на ўвесь рэгіён.

Views over time

01K2K5 Sep 18:2613 Nov 15:432.1K5 Sep 18:26: 0 views13 Nov 15:43: 2,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Sep 2026, 18:260
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.