Беларускія-рэжымныя вайскоўцы пачалі другі этап вучэнняў на расійскім палігоне Ашулук Вайскоўцы ВПС і рэжымных-войскаў СПА з Беларусі прыбылі на расійскі палігон для ўдзелу ў аператыўна-тактычных вучэннях з баявой стральбой. У іх задзейнічаныя, у прыватнасці, вайскоўцы 115-га зенітнага ракетнага палка і 8-й радыётэхнічнай брыгады. На палігон яны прыбылі чыгункай і размясціліся ў палявым лагеры, дзе абсталяваныя кухня, сталовая, медпункт і іншыя неабходныя аб’екты. У найбліжэйшыя дні гэтыя рэжымныя вайскоўцы прымуць тэхніку, падрыхтуюць яе да выкарыстання і здадуць залікі для допуску да баявых стрэльбаў. Вучэнні ВПС і рэжымных-войскаў СПА з Беларусі працягнуцца з 25 жніўня да 10 верасня:першы этап праходзіў у Беларусі, другі — на тэрыторыі Расіі. Падчас актыўнай фазы плануюцца баявыя пускі авіяцыйных і зенітных ракет, а таксама адпрацоўка новых спосабаў дзеянняў ва ўмовах сучаснай вайны.