26-гадовага мінчука Пятра Асіпенку, былога супрацоўніка аператыўнай мытні, асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі па палітычных артыкулах. Яму выставілі абвінавачанні ў «грубым парушэнні грамадскага парадку», «абразе лукашэнкі» і «здрадзе дзяржаве». Пётр раней працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а з 2022 года — у аператыўнай мытні. Суд прызначыў яму 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Пятра Асіпенку палітычным зняволеным; цяпер ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ.