Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.6/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

💥 Слухаем «Падарожжа на Новую Зямлю...» Міхася Зарэцкага ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка! 📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў. Новая Зямля - так звалася мара габрэяў, што пайшлі за Маісеем з егіпецкага палону. Новая Зямля - так звалася мара лесніка Міхася, створанага нашым класікам. Пакаленне рамантыкаў маладой краіны таксама марыла: пра супольную працу на зямлі, механізацыю, меліярацыю, мадэрнізацыю і вызваленне ад цяжкай сялянскай долі. Цяпер мы ведаем, чым абярнулася гэтая ўтопія. Але ў той час, калі Міхась Зарэцкі выправіўся ў сваё падарожжа, мара яшчэ спрабавала стаць рэальнасцю. У які момант з ёй здарылася непапраўнае? Магчыма, вы заўважыце? 🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.

Views over time

01K2K2 Sep 06:2013 Nov 15:432.2K2 Sep 06:20: 0 views13 Nov 15:43: 2,210 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 06:200
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.