Пастаўкі станкоў для расійскага ВПК праз беларускую фірму Гандлёвы дом «Беларуские станки» са Смоленска прадае абсталяванне для прадпрыемстваў расійскага ВПК. Абсталяванне смоленскай фірме пастаўляе віцебская кампанія «ТрэйдСэрвісГруп». Уладальнікамі абодвух бізнесаў з удзелам футбольных дзеячаў з'яўляюцца грамадзяне Беларусі. Таварыства «Беларуские станки» мае сярод сваіх кліентаў амаль тры дзесяткі прадпрыемстваў расійскай абаронкі. Толькі за другую палову 2025 года расійскі ВПК перавёў фірме каля 988 000 долараў ЗША. Сродкамі кампаніі таксама пастаўляліся нямецкія станкі брэндаў Optimum і IMM Maschinenbau. Па папярэдніх даных, пакуль не ўстаноўлена, ці былі гэтыя пастаўкі здзейснены ў абыход санкцый ЕС.