«Астравок Паўночнай Карэі» ў Баранавічах? Сярэдняя школа №1 імя Сяргея Грыцаўца апублікавала жорсткія патрабаванні да знешняга выгляду вучняў. Хлопцам забараняюць яркія прычоскі, афарбоўванне валасоў, выбривание ўзораў і нават выкарыстанне геля ці лаку. Дзяўчатам загадваюць збіраць доўгія валасы ў хвост або касу, а таксама абмяжоўваюць яркі манікюр, макіяж, буйныя завушніцы і аксэсуары. Публікацыя выклікала хвалю абурэння ў сацсетках — карыстальнікі параўноўваюць новыя правілы з «аднолькавымі шаблонамі» і нават з Паўночнай Карэяй.