Украінскі экс-чыноўнік, якога лічылі зніклым без вестак, знайшоўся ў Беларусі Раман Вепрыцкі, былы топ-менеджар «Украінскай чыгункі», з 2022 года афіцыйна лічыўся зніклым без вестак. Як высветліла «Зеркало», з 2024 года ён узначальвае завод «Изомат-комплект» у Івацэвічах. Яго таксама заўважылі на сустрэчы беларускіх прадпрымальнікаў з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным. Такім чынам, чалавек, якога ва Украіне два гады лічылі зніклым, не толькі апынуўся ў Беларусі, але і адкрыта займае тут кіруючую пасаду.