Украіна ўзмацняе прававую абарону замежнікаў, якія сталі на яе абарону Урад Украіны ўхваліў законапраект, які прадугледжвае важныя змены ў прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія абараняюць Украіну ў складзе Сіл абароны. Пасля заканчэння вайсковага кантракту яны атрымаюць больш часу для ўрэгулявання свайго прававога статусу ва Украіне. 📌 Што прадугледжвае законапраект: ▪️ тэрмін законнага часовага пражывання ва Украіне пасля заканчэння вайсковага кантракту плануецца павялічыць з трох да шасці месяцаў; ▪️ перыяд вайсковай службы будзе залічвацца ў пяцігадовы тэрмін пражывання, неабходны для атрымання дазволу на іміграцыю; ▪️ плануецца ўвесці пасведчанне замежніка для выезду за мяжу для асоб, якія праз пагрозу або палітычныя абставіны не могуць атрымаць альбо абмяняць пашпарт у сваёй краіне паходжання. Для беларусаў, якія сёння ваююць за Украіну, гэтыя змены маюць асаблівае значэнне. Многія беларускія добраахвотнікі не могуць атрымаць або абмяняць беларускі пашпарт, а вяртанне ў Беларусь можа ствараць для іх рэальную пагрозу. Таму стварэнне асобнага дакумента для выезду за мяжу з’яўляецца важным крокам у вырашэнні гэтай праблемы. Не менш важна і тое, што час, праведзены на вайсковай службе, прапануецца ўлічваць у неабходны тэрмін пражывання для атрымання дазволу на іміграцыю. Гэта справядлівы падыход да людзей, якія не проста жывуць ва Украіне, а рызыкуюць сваім жыццём, абараняючы яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Мы вітаем гэтае рашэнне ўрада і чакаем разгляду і прыняцця законапраекта Вярхоўнай Радай Украіны.
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
132.6%2.2K avg views
Posting
12.7/day
last 26 minutes ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 28 Aug 2026, 14:40 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.