У Беларусі ствараюць базу ДНК апанентаў рэжыму. Узоры ўжо бралі ў сваякоў журналістаў, якія працуюць за мяжой, а таксама ў некаторых палітвязняў. Першыя вядомыя выпадкі фіксавалі яшчэ ў 2024 годзе. Камітэт судовых экспертыз прапануе ўвесці геномную рэгістрацыю грамадзян. Але збіраць ДНК у людзей, звязаных з апанентамі рэжыму, пачалі яшчэ да зменаў у заканадаўстве.