У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Аляксея Навальнага У Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў трапіў Instagram-акаўнт Аляксея Навальнага — navalny. Акрамя таго, у спіс уключылі Telegram-акаўнты «Навальный» і «Команда Навального». Такім чынам, беларускі рэжым працягвае пашыраць спіс рэсурсаў, якія яны называюць «экстрэмісцкімі».