🌪️ Непагода пакінула без электрычнасці 659 населеных пунктаў у Беларусі. Пашкоджанні сетак выклікалі паваленыя дрэвы і моцны вецер да 27 м/с. Без святла засталіся таксама 31 ферма і 16 кацельняў. ⚠️ У Нясвіжскім і Мінскім раёнах паваленымі дрэвамі траўмаваныя два хлопчыкі 2014 і 2016 гадоў нараджэння. Да ліквідацыі наступстваў прыцягнутыя 315 аварыйных брыгад і 427 адзінак тэхнікі.