У нас ёсць добрая навіна! 19 жніўня ў Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект №15529, які прадугледжвае асаблівы прававы статус для беларусаў ва Украіне. Сярод прапанаваных зменаў: ▪️ спрошчанае атрыманне віду на жыхарства; ▪️ праца без асобнага дазволу; ▪️ спрошчаная легалізацыя; ▪️ магчымасць атрымання грамадзянства Украіны пасля 3 гадоў законнага пражывання для асобных катэгорый беларусаў. Гэта важны крок для тысяч беларусаў, якія жывуць ва Украіне і звязалі з ёй сваю будучыню. Шчыра дзякуем усім народным дэпутатам, дзяржаўным органам, экспертам, праваабаронцам і прадстаўнікам беларускай супольнасці, якія працавалі над гэтым пытаннем. Асобная падзяка Украіне за падтрымку беларусаў. Законапраект яшчэ павінен прайсці ўсе этапы разгляду. Будзем сачыць і інфармаваць вас пра далейшыя крокі.