🚨 У Мінску абрабавалі ювелірную краму на праспекце Незалежнасці, 155. Каля 17:50 мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забраў ювелірныя вырабы і ўцёк. У Мінску і Мінскім раёне ўведзены спецыяльныя планы. Вядуцца пошукі нападніка.