💔 Рашыстскі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе сёння стаў сапраўдным тэрактам. Рэактыўныя дроны атакавалі ТЦ у дзве хвалі — другі ўдар адбыўся прыкладна праз паўгадзіны пасля першага. У выніку атакі пацярпеў 91 чалавек, 21 з іх — у цяжкім стане, сярод іх дзіця. Паведамляецца і пра загінулых. Між тым маці шукае дачку, якая працавала ў ТЦ і перастала выходзіць на сувязь. Звычайныя людзі зноў сталі мішэнню расійскага тэрору.