Беларусь закрывае пасольства ў Фінляндыі Саўмін 20 жніўня зарэгістраваў пастанову №424 аб закрыцці беларускага пасольства ў Фінляндыі. Дакумент пакуль не апублікаваны, таму тэрміны закрыцця невядомыя. Раней лукашэнка прапаноўваў скарачаць дыппрадстаўніцтвы ў Еўропе і пераарыентавацца на Афрыку ды Азію.