⚡️ Жыхары Гомеля паведамляюць пра моцны грохат у небе Каля 5:25 гукі, падобныя на моцны трэск і гул, чулі ў Волатаве і на Старым Аэрадроме. У гэты час працягвалася масіраваная атака рф на Украіну, а расійскія рэактыўныя дроны рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле маніторынгавых каналаў, адна з групаў ляцела ў раёне Добрушскага — Брагінскага раёнаў. Не выключаецца, што ў раёне Гомеля маглі спрабаваць збіць беспілотнік.