У Салігорску на рудніку загінуў горны майстар. 17 жніўня на рудніку 2-га РУ падчас агляду выпрацовак адбылося абрушэнне пароды з даху. Цяжкія траўмы атрымаў горны майстар Дзмітрый Пятровіч. Мужчыну даставілі ў Салігорскую ЦРБ, але выратаваць яго не ўдалося. Прычыны і абставіны трагедыі расследуе спецыяльная камісія.