Пінскі выпускнік, які ўжо 20 гадоў не жыве ў Беларусі, падарыў роднай школе №9 спартыўную пляцоўку. Мужчына сам звязаўся з дырэктарам і пажадаў застацца ананімным. Ён узяў на сябе ўсе выдаткі — ад падрыхтоўкі асновы да ўстаноўкі трэнажораў. Пляцоўку зрабілі «пад ключ» за 45 тысяч рублёў — каля $15 тысяч. Цяпер ёю могуць карыстацца і школьнікі, і ўсе жыхары Пінска.