🔥Сілы абароны Украіны здзейснілі шэраг дакладных удараў па ваенных і стратэгічных аб’ектах РФ. Ударылі па пазіцыях комплексу «Басцыён», які запускае ракеты «Онікс» і «Цыркон». На «Камбінаце Каменскі» ў Растоўскай вобласці знішчана 2 і пашкоджана 4 цэхі па вытворчасці выбухоўкі і параху. Гэта прадпрыемства вырабляе цвёрдае ракетнае паліва для РСЗА «Ураган», «Смерч» і «Тарнада-С». Пацверджана спыненне працы буйнога нафтахімічнага комплексу «Запсібнафтахім» у Табольску. Выведзены з ладу ўстаноўкі гідракрэкінгу і перапрацоўкі нафты на НПЗ «Орскнафтаоргсінтэз». Стратэгічныя ўдары істотна зніжаюць забеспячэнне расійскага ВПК палівам і боепрыпасамі.