Дрон, збіты 14 жніўня ў Латвіі, прыляцеў з боку Беларусі, заявіў міністр абароны Латвіі Райвіс Мелніс. Абломкі беспілотніка знайшлі ў Балвскім краі, эксперты працягваюць іх даследаванне. Дрон быў збіты з дапамогай знішчальніка НАТА — у Латвіі гэта назвалі эфектыўным, але дарагім рашэннем. На мяжы з Беларуссю і РФ ужо працуюць антыдронавыя радары і сістэмы. Да канца верасня Латвія плануе разгарнуць такое абсталяванне ўздоўж усёй мяжы з Беларуссю і Расіяй.