📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2026 👉 Справаздача цалкам • за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 43 чалавекі і запатрабавалі рэабілітацыі 13 былых палітвязняў, вызваленых з-за кратаў да прызнання іх праваабарончай супольнасцю; • працягваюцца трансгранічныя рэпрэсіі – у выглядзе адвольнага крымінальнага пераследу, унясення ў пералікі "экстрэмістаў", прымусу да сакрэтнага супрацоўніцтва, сачэння і ціску наўпрост ці праз родных і блізкіх, якія засталіся ў Беларусі, канфіскацыі маёмасці тых, хто з'ехаў; • з сярэдзіны верасня ўлады хаваюць дадзеныя аб унясенні асуджаных па палітычных матывах у пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмізму, і аб прызнанні груп грамадзян экстрэмісцкімі фармаваннямі: так улады маскіруюць рэальны ўзровень рэпрэсій, захоўваючы іх схаваны характар; • 12 кастрычніка 2026 года праваабарончая кааліцыя апублікавала заяву з ацэнкай сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі. 💵 Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org