💔 «Ты нават не можаш памыцца нармальна, таму табе прапануюць падмыцца кампотам»: як жывуць жанчыны ў ШІЗА 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі), якая яшчэ нядаўна адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4, распавяла «Вясне» пра ўмовы ў штрафным ізалятары. «Калі мяне рыхтавалі да ШІЗА, мне некаторыя дзяўчаты казалі: "Там ёсць гарбата цёплая, ёсць кісель — ні ў якім разе не мыйся, не падмывайся імі. Кампот без цукру — самае тое". І ты такая стаіш і глядзіш — проста жэсць». Спаць даводзіцца на голых дошках, без матраца, падушкі і коўдры. Каб сагрэцца, зняволеныя расціраюць цела і скачуць на месцы. Паводле Лізы, запар так удаецца паспаць прыкладна паўтары гадзіны. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка