📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2026 👉 Справаздача цалкам • сітуацыя ў сферы правоў чалавека ў Беларусі застаецца вельмі цяжкай: сістэмны пераслед апанентаў улады не сціхае, ён прадыктаваны палітычнымі матывамі і сфакусаваны на прыгнечанні іншадумства, апазіцыі і любой праявы нелаяльнасці; • на канец кастрычніка 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 886 палітычных зняволеных, уключаючы 111 жанчын; колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, складае 4 860 чалавек, уключаючы 914 жанчын; • за апошнія паўтара года ўлады схавалі інфармацыю пра каля 670 асуджаных па палітычных матывах – гэта каля 27% ад іх ліку. Выпадкі асуджэнняў і імёны часткі з іх сталі вядомыя намаганнямі праваабаронцаў, а сам факт выцякае з параўнання дадзеных, агучаных Генеральным пракурорам Беларусі і пералікам асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, куды павінны ўносіцца імёны ўсіх асуджаных па палітычных матывах за здзяйсненне так званых злачынстваў экстрэмісцкага характару; • мінімум 172 палітвязні знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост ці абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на асаблівую ўвагу да гэтай сітуацыі і перыядычныя вызваленні людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі; 💵 Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org