Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

🕢 18:30. Вечар у магілёўскай калоніі № 15 У гэты час вязні вяртаюцца з прамзоны ў атрад. «Многія працуюць у халодных цэхах, зімой там можа быць і -15, і -25. Пайсці падчас працы пагрэцца ў распранальню — парушэнне. Проста папіць цёплай вады няма дзе. Хочаш піць — пі халодную з-пад крана ў прыбіральні», — распавядае былы палітвязень Кірыл Казей. Да вячэры застаецца прыкладна гадзіна, якую можна прысвяціць чытанню, лістам, тэлевізару ці гарбаце. Пасля сталовай — вячэрняя праверка, якая нічым не адрозніваецца ад ранішняй. Пасля яе можна паглядзець навіны, выйсці на вуліцу пазаймацца спортам. Але часта гэты час займаюць лекцыі, на якіх табе тлумачаць, наколькі ты не меў рацыі, як трэба правільна жыць, якая выдатная наша краіна і як яе трэба любіць. 📌 "Ты разумееш, што нічога не можаш змяніць". Адзін дзень у магілёўскай калоніі № 15

Views over time

05001K1.5K5 Nov 15:3210 Nov 23:301.4K5 Nov 15:32: 0 views10 Nov 23:30: 1,380 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 15:320
10 Nov 2026, 23:301.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.