⚖️ Арт-мэнэджара Алега Ларычава судзяць за датычнасць да «Вейшнорыі» Палітвязня, вулічнага мастака і арт-мэнэджара Алега Ларычава абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання). Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». Паводле інфармацыі выдання, абвінавачанне звязвае мужчыну з культурніцкай ініцыятывай «Да зораў», якая спрабавала арганізоўваць у Беларусі культурныя імпрэзы і канцэрты, а таксама з інтэрнэт-праектам «Вейшнорыя». «Вейшнорыя» — жартоўная віртуальная дзяржава, якая з'явілася ў 2017 годзе пасля расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Суд над Алегам Ларычавым пачаўся ў лістападзе 2026 года. Разам з ім судзяць Сямёна Малашэнкава, якога таксама затрымалі ў лістападзе 2025 года і абвінавачваюць у датычнасці да ініцыятывы «Да зораў». Нагадаем, 3 лістапада стала вядома, што падчас судовага пасяджэння Алегу выклікалі хуткую дапамогу. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем, але належнай медыцынскай дапамогі ён не атрымлівае.