✍️ Вядучы з Віцебска стаў аб’ектам даносу пасля жартаў пра калег на закрытай вечарыне Ананімны ўдзельнік сустрэчы даслаў у міліцэйскі чат-бот відэа выступу Віталя Савельева, заявіўшы, што той нібыта жартаваў на палітычныя тэмы. Сам вядучы сцвярджае, што гаворка ішла выключна пра калег і працу, паведамляе «Наша Ніва». Пра гэты выпадак Віталь расказаў у сваім TikTok. Паводле яго, падчас закрытай вечарынкі ён жартаваў пра калегу, якога не было на сустрэчы. Здавалася б, звычайны выступ перад калегамі, але ўжо праз дзве гадзіны пасля мерапрыемства да Віталя прыехалі сілавікі і папрасілі патлумачыць змест жартаў. Спачатку вядучы падумаў, што гэта розыгрыш, арганізаваны кімсьці з калег. Але міліцыянеры былі настроеныя сур'ёзна. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 5 лістапада