🕑 13:15. Абед у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай У гэты час у жаночай калоніі пачынаецца абед. Атрад шыхтуецца ў сталоўку: на першае даюць капусняк, боршч або гарохавы суп, на другое — звычайна бульбу з мясам і маргарынам. Да абеду таксама належаць хлеб і кампот або кісель. Пасля абеду ў зняволеных ёсць гадзіна вольнага часу — да наступнага пастраення. Але ўжо а 14:30 тых, хто працуе ў другую змену, адпраўляюць на фабрыку. Перад працай — пастраенне і ператрус. Зняволеных абмацваюць, просяць дастаць усё з кішэняў, а ўзімку могуць прымусіць зняць шалік і расшпіліць цёплую вопратку. Былая палітзняволеная ўспамінае, як аднойчы ў студзені жанчыны цэлую гадзіну чакалі ператрусу на вуліцы. Супрацоўнікі прымусілі іх зняць нават абутак і стаяць басанож на зямлі. 📌 "Мы цягалі асфальт і бетон": адзін дзень у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай