Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

💔 «Яны сочаць за нашымі далейшымі лёсамі»: былая палітзняволеная пра жыццё пасля вызвалення і пра тых, хто застаўся за кратамі 👉 Чытаць па спасылцы «А ці заслужыла я ўвогуле гэту свабоду?» — запытваецца ў сябе Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі), успамінаючы палітзняволеных, што застаюцца ў калоніі. Жанчыну памілавалі ды выправадзілі з Беларусі, але свабоднай яна сябе так і не адчувае: сілавікі працягваюць прыходзіць да яе родных, а недавер, да якога прывучыла калонія, застаецца з ёй і на волі. Былая палітзняволеная распавядае "Вясне" пра сістэму даносаў і недаверу ў гомельскай калоніі № 4, пра псіхалагічныя наступствы зняволення і жанчын, якія дагэтуль застаюцца за кратамі. Гэта заключная частка цыклу публікацый па вялікай гутарцы з былой палітзняволенай Лізай. У першай частцы яна распавяла пра забароны, пакаранні ды ШІЗА, у другой — пра распарадак дня, цяжкую фізічную працу і пра тое, як умовы зняволення адбіваюцца на здароўі жанчын. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K5 Nov 09:1610 Nov 23:301.3K5 Nov 09:16: 0 views10 Nov 23:30: 1,310 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 09:160
10 Nov 2026, 23:301.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.